17 декабря 2018, 22:26
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by

Аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Чавускага раёна

Райисполком информирует

Желающие принять участие в финансировании реставрации и реконструкции объектов, являющихся историко-культурным наследием Чаусского района, могут направлять средства на счет:
р/с BY28АКВВ36040700653207000000 ЦБУ № 725 МОУ ф-л 700 АСБ «Беларусбанк» код АКВВВY21700
УНП 701212567

Фальклорны гурт знаёмы ўсім жыхарам Чавус і Чавускага раёна. Яны не толькі спяваюць песні, але і танцуюць, ведаюць шмат казак, легенд, паданняў, прымавак, прыказак, традыцый і абрадаў і г.д. Большую частку ўнікальнага рэпертуару фальклорнага гурта складаюць каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні. Акрамя таго кожны ўдзельнік гурта з’яўляецца выдатным носьбітам традыцый па народных вераваннях, звычаях, абрадах, народнай прозе. Пералічыць усе песні не магчыма. Падкрэслім самыя яскравыя і каларытныя: «Дробен дожджык», «Пухавыя падушачкі», «Дзяўчыначка па лесе хадзіла», «І ўчора ня быў», «Як у нашага Ванечкі вінаград на дварэ» і г.д. Гурт ведае абрады «Радзіны», «Хрэсьбіны», «Сватанне», «Заручаны», «Вяселле», «Пахавальны» і «Памінальны», абрады ўсяго каляндарнага цыкла ад «Каляд» да «Пакравоў». Гульні: «Дзежка», «Бусел», «Салоха», «Кумкі-галубкі» і г.д. Танцы: «Барыня», «Зялёная», «Нарэчанька», «Дасада», «Сербіянка», «Сем на сем», «Зеркала», «Кадра» і г.д. Усе удзельніцы гурта з’яўляюцца выдатнымі носьбітамі і захавальнікамі сваёй творчасці. Гэта добрыя, разумныя, працавітыя і гасцінныя, вясёлыя і добразычлівыя., адкрытыя людзі — сапраўдныя беларусы.

На могілках. Пахаваны 2 воіны 110-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў час вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1955 г. на магіле пастаўлены абеліск.

На могілках. Пахаваны 3 воіны 110-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў час вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1955 г. на магіле пастаўлены абеліск.

За 2 км. на поўдзень ад вёскі, у лесе. Пахаваны 209 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1972 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Ва ўрочышчы Пушча. Пахаваны 350 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле паставлены абеліск.

У цэнтры вёскі. Пахаваны 256 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускагафронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1963 г. на магіле пастаўлены абеліск

У цэнтры вёскі. Пахаваны 66 воінаў. Сярод іх – воіны 110-й і 385-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1971 г. на магіле пастаўлены абеліск, перад ім – дошкі з імёнамі загінуўшых.

У цэнтры вёскі. Пахаваны 536 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні раёна. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла

У цэнтры вёскі. Пахаваны 675 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія памерлі ад ран у шпіталі ў 1944 г. У 1977 г. на магіле пастаўлена стэла.

У цэнтры вёскі, каля будынка школы. Пахаваны 69 воінаў. Сярод іх – воіны 238-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і дзяўчынка. У 1989 г. пастаўлена гранітная пліта з прозвішчамі загінуўшых воінаў.

На паўночна – заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 711 воінаў. Сярод іх – воіны 7, 49, 139, 369-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1943 - 1944 г. г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на р. Проня. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла.

У цэнтры вёскі. Пахаваны 379 воінаў. Сярод іх – воіны 139, 369, 385-й стралковых дывізій, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

На могілках. Пахаваны 239 воінаў 32, 95, 290-й стралковых дывізій, якія загінулі 23 – 24.6.1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1976 г. на магіле пастаўлена стэла.

У цэнтры вёскі. Пахаваны 199 воінаў 32, 95,290-й стралковых дывізій, якія загінулі 23 – 24.6.1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 г. на магіле пастаўлены абеліск.

За 2 км. на ўсход ад вёскі, у лесе. Пахаваны 499 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

На заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 891 воін 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла.

У цэнтры вёскі, каля школы. Пахаваны 1153 воіна 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі і навакольных населенных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1969 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна

На могілках. Пахаваны 651 воін 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1976 г. на магіле пастаўлена стэла.

На могілках. Пахаваны 176 воінаў. Сярод іх — воіны 330, 380, 385-й стралковых дывізій, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены абеліск.

На могілках. Пахаваны 200 воінаў. Сярод іх — воіны 330, 380, 385-й стралковых дывізій, якія занігулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Ва ўрочышчы Вусцяншчына. Пахаваны 103 воіны 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларусскага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла.

Ва ўрочышчы Вусцяншчына. Пахаваны 306 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла

За 0,5 км. на захад ад вёскі, у лесе. Пахаваны 2042 савецкіх воіна 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1943 — 1944 г.г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на р. Проня. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Барысавіч Маматаў. Д.Б.Маматаў нарадзіўся 7.3.1923 г. у с. Вастранцова Чырвонаармейскага р-на Прыморскага краю ў сялянскай сям’і. Працаваў малатабойцам, потым золатаздабывальнікам. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1942 г. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Маматаў вызначыўся пры вызваленні Чавускага раёна 21.12.1943 г. Са сваім кулямётным разлікам пры расшырэнні плацдарма на правым беразе р. Проня знішчыў некалькі кулямётных кропак праціўніка, удзельнічаў у адбіцці 10 контратак ворага. Двойчы паранены, не пакінуў поля бою. Пасля гібелі кулямётнага разліку працягваў змагацца адзін. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.7.1944 г. У с. Вастрацова імем героя названа вуліца, яго імя прысвоена сярэдняй школе.

Пахаваны 98 воінаў і 40 партызан, члены іх сям’яў і савецкія патрыёты, якіх загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі ў 1941 — 1944 г.г. Сярод пахаваных — воіны 290-й і 369-й стралковых дывізій 49-й арміі, 385-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, што загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне Чавусаў і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама чырвонаармеец, які загінуў у 1941 г. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік — двухфігурная скульптурная кампазіцыя і 2 пілоны.

У цэнтры вёскі. Пахаваны 20 воінаў 139-й стралковай дывізіі, а таксама лётчык 49-га знішчальнага авіяпалка, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 г. на магіле паставлены помнік – скульптура воіна.

На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 378 воінаў 19-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і партызан палка “Трынаццаць”, член КПСС з 1917 г. А.Т. Копатаў, што загінуў 3.12.1943 г. у баі з гітлераўцамі. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Пахаваны 6 членаў рэўкома, загінуўшых у барацьбе з контррэвалюцыяй у 1920 г., 4 воіны, што загінулі ў 1941 г. і 20 воінаў, у т. л. з 330-й і 385-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні горада і навакольных населенных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970г. на магіле ўстаноўлены пліты, побач – стэла з барэльефам 5 воінаў і скульптура жанчыны ў жалобе.

Сяло Благавічы размешчана ў 9 км. заходней г. Чавусы і ў 36 км. ад г. Магілёва, на некалькі ўзнёслым левым беразе невялікай рэчкі Плесны. У рукапісных крыніцах Благавічы згадваюцца з 1560 г. Першае згадванне ў архіўных дакументах аб існаванні Благавічскага праваслаўнага храма датуецца 20-мі гадамі 18 стагоддзя. Аднак не выключана, што храм у сяле існаваў раней. Па адных крыніцам — у 1715-1720 гг., а па іншых — у 1747-1781 гг., драўляная царква гвалтоўна была аднята ўніятамі.

У цэнтры вёскі. Пахаваны 1197 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – двухфігурная скульптурная кампазіцыя.

Декрет №3 «О содействии занятости населения»
Афиша Год малой родины Резиденция Деда Мороза Увековечение памяти защитников Отечества и жертв войн Благотворительность 100 лет ВЛКСМ Берегите жизнь! Согреем детские сердца 100 лет со дня создания БССР

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
© 2007-2018
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт