У цэнтры вёскі. Пахаваны 1197 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – двухфігурная скульптурная кампазіцыя.