25 апреля 2024, 20:25
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by

Вайсковыя могілкі, в. Бынава

За 0,5 км. на захад ад вёскі, у лесе. Пахаваны 2042 савецкіх воіна 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1943 — 1944 г.г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на р. Проня. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Дзмітрый Барысавіч Маматаў. Д.Б.Маматаў нарадзіўся 7.3.1923 г. у с. Вастранцова Чырвонаармейскага р-на Прыморскага краю ў сялянскай сям’і. Працаваў малатабойцам, потым золатаздабывальнікам. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1942 г. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Маматаў вызначыўся пры вызваленні Чавускага раёна 21.12.1943 г. Са сваім кулямётным разлікам пры расшырэнні плацдарма на правым беразе р. Проня знішчыў некалькі кулямётных кропак праціўніка, удзельнічаў у адбіцці 10 контратак ворага. Двойчы паранены, не пакінуў поля бою. Пасля гібелі кулямётнага разліку працягваў змагацца адзін. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.7.1944 г. У с. Вастрацова імем героя названа вуліца, яго імя прысвоена сярэдняй школе.

У 1968 г. на ўшанаванне памяці савецкіх воінаў на могілках пастаўлены помнік — двухфігурная скульптурная кампазіцыя, а таксама пліты з мармуровымі дошкамі, на якіх выбіты прозвішчы загінуўшых. У 2004 годзе — рэстаўрацыя, установлены мрамарныя пліты з прозвішчамі загінуўшых воінаў.

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт