16 апреля 2024, 18:06
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by

Мясцовы стыль песеннай, танцавальная і народна-апавядальнай лакальная традыцыі міжрэчча Сожа і Проні, в.Галавенчыцы

Фальклорны гурт знаёмы ўсім жыхарам Чавус і Чавускага раёна. Яны не толькі спяваюць песні, але і танцуюць, ведаюць шмат казак, легенд, паданняў, прымавак, прыказак, традыцый і абрадаў і г.д. Большую частку ўнікальнага рэпертуару фальклорнага гурта складаюць каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні. Акрамя таго кожны ўдзельнік гурта з’яўляецца выдатным носьбітам традыцый па народных вераваннях, звычаях, абрадах, народнай прозе. Пералічыць усе песні не магчыма. Падкрэслім самыя яскравыя і каларытныя: «Дробен дожджык», «Пухавыя падушачкі», «Дзяўчыначка па лесе хадзіла», «І ўчора ня быў», «Як у нашага Ванечкі вінаград на дварэ» і г.д. Гурт ведае абрады «Радзіны», «Хрэсьбіны», «Сватанне», «Заручаны», «Вяселле», «Пахавальны» і «Памінальны», абрады ўсяго каляндарнага цыкла ад «Каляд» да «Пакравоў». Гульні: «Дзежка», «Бусел», «Салоха», «Кумкі-галубкі» і г.д. Танцы: «Барыня», «Зялёная», «Нарэчанька», «Дасада», «Сербіянка», «Сем на сем», «Зеркала», «Кадра» і г.д. Усе удзельніцы гурта з’яўляюцца выдатнымі носьбітамі і захавальнікамі сваёй творчасці. Гэта добрыя, разумныя, працавітыя і гасцінныя, вясёлыя і добразычлівыя., адкрытыя людзі — сапраўдныя беларусы.

Творчы шлях фальклорнага гурта пачаўся ў 50 — я гады ХХ стагоддзя. Першым кіраўніком гурта з’яўлялася Мазалёва Еўдакія Арцёмаўна, якая працавала загадчыцай клуба ў в. Галавенчыцы. Менавіта яна сабрала ў гурт 12 дзяўчат, якім тады было па 17-20 гадоў. З таго моманту і па сёняшні дзень заложаны асноўны склад гурта, які сёння налічвае 8 чалавек. Фальклорны гурт прымае ўдзел у многіх святах, якія праходзяць у раённым цэнтры, а таксама ва ўсіх масавых мерапрыемствах у роднай вёсцы. Выступае перад працаўнікамі сяла, у клубных установах раёна і па яго замежах. З 1 жніўня 1972 года кіраўніком гурта становіцца Надзея Данілаўна Казлова, якая адпрацавала на гэтай пасадзе 35 гадоў. На гэты момант гурт меў вельмі разнастайны рэпертуар. У 1990 годзе адбылася першая сустрэча з Козенка Мікалаем Аляксеевічам — старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага інстытута праблем культуры, які ўпершыню ўбачыў фальклорны гурт з абрадам «Радзіны» на фальклорным фестывале, дзе яны атрымалі першае месца.У 1995 годзе Мікалай Аляксеевіч вяртаецца ў вёску Галавенчыцы, дзе быў зняты фільм студыяй «Беларусфільм» з удзелам фальклорнага гурта «У святыя вечары на Каляды» (сцэнарыст М.А.Козенка, навуковы кансультант Т.Б.Варфаламеева). У 1996 годзе гурт атрымлівае Дыплом пераможца на абласным аглядзе аўтэнтычнага фальклору беларускага Падняпроўя. У 1997 годзе кіраўнік гурта быў узнагароджаны ганаровай граматай за развіццё мастацкай самадзейнасці і прапаганду беларускай народнай песні. Аб творчых поспехах гурта і яго выступленнях сведчаць нарысы і фотаздымкі ў раённай газеце «Іскра», ў рэспубліканскіх «Звязда» і «Культура», «Беларуская ніва», «Народная газета», публікацыі на старонках часопіса «Мастацтва» за люты 1997 г., дзе надрукаваны і апісаны гульні «Салоха», «Бусел», а таксама ў энцыклапедычным зборніку «Этнаграфія Беларусі»

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт