За 2 км. на ўсход ад вёскі, у лесе. Пахаваны 499 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.