25 апреля 2024, 16:28
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Понедельник, 17 июня 2019 10:21

Сёмае міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» адбылося каля Байкаўскіх крыніц

Сёмае міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» адбылося каля Байкаўскіх крыніц на Сёмуху, як у народзе называлі Троіцу. Па старадаўняй традыцыі людзі прыходзілі ў гэтае сакральнае месца, схаванае сярод лясоў чавускай зямлі, каб набрацца моцы і энергіі ад жыватворнай вады, якая б’е, крынічыць тут.

А некалькі год таму з’явілася ідэя зрабіць такое свята, каб яно аб’ядноўвала людзей, вяртала іх да сваіх каранёў, да традыцый продкаў.

«Зялёныя святкі» сталі адным з культурных брэндаў нашага рэгіёна і ўсё большая колькасць майстроў мастацкай творчасці і творчых калектываў з розных куткоў Прыдняпроўскага краю ўдзельнічаюць у ім. Сёлета іх было дзесяць. Кожны падрыхтаваў праграму з карагодамі, абрадам «Кумленне», традыцыйнымі для сваёй мясцовасці гульнямі. Прадстаўнікі Чэрыкаўшчыны, Крычаўшчыны, Хоцімшчыны, Слаўгарадскага краю, Магілеўскага, Клічаўскага і Бялыніцкага раёнаў стараліся здзівіць гледачоў, дадаць разынку ў свае выступы. Нехта куміўся з курыцай замест сяброўкі, іншыя завівалі не толькі бярозу, а рабілі заручыны з маладым дубам, у вобразах якіх былі дзяўчына і хлопец. Многія ўдзельнікі прывезлі свае прысмакі, традыцыйныя на Троіцу, частавалі імі журы і гледачоў. Часцей за ўсё гэта былі караваі і яечня.

Старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі, адкрываючы свята, адзначыў што «Зялёныя святкі» абуджаюць цікаўнасць да народных традыцый і культуры. Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашонак падкрэсліў што ў Беларусі шмат талентаў і такія святы даюць магчымасць ім праявіць сябе.

Канцэртная праграма пачалася з выступу «Зялёныя святкі», падрыхтаванага калектывам Дужаўскага СДНТ. Затым пачаўся конкурс, ён быў даволі працяглым, падчас перапынку прысутныя маглі паўдзельнічаць у абрадзе асвячэння крыніц, святочнае набажэнства праводзіў іерэй Міхаіл, настаяцель Свята-Мікольскай благавіцкай царквы. Вялікая колькасць людзей назапасілі крынічнай вады, некаторыя акуналіся ў купелі, многія з асалодай хадзілі па ручаі у спякотны дзень.

Па сканчэні выступаў, якія з цікавасцю глядзелі госці свята і ўдзельнікі калактываў-канкурэнтаў, журы былі падведзеныя вынікі. У конкурсе абрад «Кумлення» пераможцамі стаў фальклорны ансамбль"Сваякі" з Магілёўскага раёна, на другім месцы калектыў "Астраначка«(Бялыніцкі раён), на трэцім месцы народны вакальны ансамбль «Езерыца» з Чэрыкаўшчыны. У конкурсе «Рэгіянальных карагодаў» лепшымі прызнаныя прадстаўнікі Бялыніцкага раёна — клуб аматараў народнай песні «Рэчанька», другімі сталі неаднаразовыя ўдзельнікі свята — клуб аматараў народных песень «Прысожжа» з Крычаўшчыны, трэці вынік у народнага ансамбля народнай песні «Бярозка» з Хоцімскага раёна. Загадчык аддзела культуры Чавускага выканкама Наталля Кандраценка, якая праводзіла ўзнагароджванне, уручыла Дыпломы і падарункі ўдзельнікам конкурса па намінацыях. За «Пераемнасць традыцый» адзначаны вакальны ансамбль «Весялуха» са Слаўгарадчыны, за «Захаванне мясцовых традыцый» узнагароджаны народны вакальны ансамбль «Язерыца» з Чэрыкаўшчыны, за «Традыцыйны пачастунак» адзначаны калектыў «Спадарыня» з Чавус. Дыплом удзелька атрымаў яшчэ адзін калектыў нашага раёна — «Раніца» каменскага СДНТ.

Наталля Лепяцёнак, метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК «Магілёўскі абласны цэнтрнароднай творчасці і культурна-асветнай работы» падзякавала арганізатарам гэтага выдатнага свята і ўсім удзельнікам, а таксама ўручыла дыпломы майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны, якія прадставілі свае вырабы на свяце. Конкурс завяршыўся, але свята працягвалася яшчэ доўгі час і да Байкаўскіх крыніц прызджалі ўсё новыя госці. Масца такое — прыцягвае.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт