25 апреля 2024, 20:26
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Среда, 23 сентября 2020 15:46

Этнасвята «У госці да радзімічаў» 19 верасня прайшло ў Радамлі

Здаўна жыло каля Сожа і Дняпра старажытнае племя радзімічаў. Шануючы памяць аб продках вось ужо сёмы раз у аграгарадку Радамля адбываецца этнасвята стылістыцы ранняга сярэднявечча «У госці да радзімічаў». Яго ўрачыста адкрыў старшыня Чавускага райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў. Ён адзначыў, што Замкавая гара — помнік пад адкрытым небам, прадмет гонару ўсіх жыхароў нашага раёна і запрасіў усіх прысутных добра правесці час на такім самабытным свяце. Конкурс «Радзіміцкія забавы» і этнаквэст сабраў усіх аматараў беларускасці і старажытнасці.

Тэатралізаванае прадстаўленне «Падарожжа ў сівую даўніну». Гледачы пазнаёміліся с заняткамі продкаў і легендамі аб іх. Побыт, звычаі і абрады славянскага племені радзімічаў выклікалі цікавасць гледачоў. Здабыванне «жывога агню», карагоды, гульня «Турыцы», абрад крэмацыі і баявыя сутыкненні з ворагамі, паказалі, што радзімічы былі працавітым і мірным народам, але маглі бараніць свае землі ад нападу. Даведаліся ўдзельнікі свята і аб паганскіх вераваннях радзімічаў, іх багах і звычаях. Капішча пад адкрытым небам дазволіла нібыта стаць удзельнікамі падзей.

Конкурс «Радзіміцкія забавы» складаўся з некалькіх этапаў, журы давала адзнаку падвор’ям, стравам, уменню ствараць лялькі-абярэгі. Для гледачоў творчыя калектывы, у ліку якіх госці з Барысава — ансамбль сярэдневечнай музыкі «Вір», калектыў «Вясковачкі» са Слаўгарадчыны, ансамбль «Адраджэнне» з Хоцімску. Выступалі для гасцей свята клубы гістарычнай рэканструкцыі «Вітланд» і «Волат» з Мінску і Жодзіна, а таксама прадстаўнікі нашага раёна.

Удзельнікі свята частаваліся стравамі традыцыйнай кухні, вучыліся ў рамеснікаў на майстар-класах, удзельнічалі ў гульнях, мелі магчымасць набыць сувеніры на памяць.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт