29 апреля 2025, 03:38
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Super User

Super User

На могілках. Пахаваны 3 воіны 110-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў час вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1955 г. на магіле пастаўлены абеліск.

За 2 км. на поўдзень ад вёскі, у лесе. Пахаваны 209 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1972 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Вторник, 09 июня 2015 16:45

Брацкая магіла, в. Хамянкі

Ва ўрочышчы Пушча. Пахаваны 350 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле паставлены абеліск.

Вторник, 09 июня 2015 16:44

Брацкая магіла, в. Хамянкі

У цэнтры вёскі. Пахаваны 256 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускагафронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1963 г. на магіле пастаўлены абеліск

Вторник, 09 июня 2015 16:34

Брацкая магіла, в. Сутокі

У цэнтры вёскі. Пахаваны 66 воінаў. Сярод іх – воіны 110-й і 385-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1971 г. на магіле пастаўлены абеліск, перад ім – дошкі з імёнамі загінуўшых.

Вторник, 09 июня 2015 16:31

Брацкая магіла, в. Старая Буда

У цэнтры вёскі. Пахаваны 536 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні раёна. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла

Вторник, 09 июня 2015 16:28

Брацкая магіла, в.Ужжар

У цэнтры вёскі. Пахаваны 675 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія памерлі ад ран у шпіталі ў 1944 г. У 1977 г. на магіле пастаўлена стэла.

Вторник, 09 июня 2015 16:24

Брацкая магіла, в. Cушчы

У цэнтры вёскі, каля будынка школы. Пахаваны 69 воінаў. Сярод іх – воіны 238-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і дзяўчынка. У 1989 г. пастаўлена гранітная пліта з прозвішчамі загінуўшых воінаў.

Вторник, 09 июня 2015 16:21

Брацкая магіла, в. Прудок

На паўночна – заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 711 воінаў. Сярод іх – воіны 7, 49, 139, 369-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1943 - 1944 г. г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на р. Проня. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла.

Вторник, 09 июня 2015 16:17

Брацкая магіла, в. Петухоўка

У цэнтры вёскі. Пахаваны 379 воінаў. Сярод іх – воіны 139, 369, 385-й стралковых дывізій, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2025
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт