У цэнтры вёскі, каля будынка школы. Пахаваны 69 воінаў. Сярод іх – воіны 238-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і дзяўчынка. У 1989 г. пастаўлена гранітная пліта з прозвішчамі загінуўшых воінаў.