2 мая 2025, 13:04
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Super User

Super User

Вторник, 09 июня 2015 16:24

Брацкая магіла, в. Cушчы

У цэнтры вёскі, каля будынка школы. Пахаваны 69 воінаў. Сярод іх – воіны 238-й стралковай дывізіі, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: воін і дзяўчынка. У 1989 г. пастаўлена гранітная пліта з прозвішчамі загінуўшых воінаў.

Вторник, 09 июня 2015 16:21

Брацкая магіла, в. Прудок

На паўночна – заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 711 воінаў. Сярод іх – воіны 7, 49, 139, 369-й стралковых дывізій, якія загінулі ў 1943 - 1944 г. г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на р. Проня. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла.

Вторник, 09 июня 2015 16:17

Брацкая магіла, в. Петухоўка

У цэнтры вёскі. Пахаваны 379 воінаў. Сярод іх – воіны 139, 369, 385-й стралковых дывізій, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Вторник, 09 июня 2015 16:14

Брацкая магіла, в. Заложжа

На могілках. Пахаваны 239 воінаў 32, 95, 290-й стралковых дывізій, якія загінулі 23 – 24.6.1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1976 г. на магіле пастаўлена стэла.

Вторник, 09 июня 2015 16:11

Брацкая магіла, в. Заложжа

У цэнтры вёскі. Пахаваны 199 воінаў 32, 95,290-й стралковых дывізій, якія загінулі 23 – 24.6.1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Вторник, 09 июня 2015 15:56

Брацкая магіла, в. Лапені

За 2 км. на ўсход ад вёскі, у лесе. Пахаваны 499 воінаў 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Вторник, 09 июня 2015 15:45

Брацкая магіла, в. Дужаўка

На заходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 891 воін 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1975 г. на магіле пастаўлена стэла.

Вторник, 09 июня 2015 15:36

Брацкая магіла, в. Дужаўка

У цэнтры вёскі, каля школы. Пахаваны 1153 воіна 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі і навакольных населенных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1969 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна

Вторник, 09 июня 2015 15:30

Брацкая магіла, в. Загоранка

На могілках. Пахаваны 651 воін 38-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1976 г. на магіле пастаўлена стэла.

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2025
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт