Творчы шлях фальклорнага гурта пачаўся ў 50 — я гады ХХ стагоддзя. Першым кіраўніком гурта з’яўлялася Мазалёва Еўдакія Арцёмаўна, якая працавала загадчыцай клуба ў в. Галавенчыцы. Менавіта яна сабрала ў гурт 12 дзяўчат, якім тады было па 17-20 гадоў. З таго моманту і па сёняшні дзень заложаны асноўны склад гурта, які сёння налічвае 8 чалавек. Фальклорны гурт прымае ўдзел у многіх святах, якія праходзяць у раённым цэнтры, а таксама ва ўсіх масавых мерапрыемствах у роднай вёсцы. Выступае перад працаўнікамі сяла, у клубных установах раёна і па яго замежах. З 1 жніўня 1972 года кіраўніком гурта становіцца Надзея Данілаўна Казлова, якая адпрацавала на гэтай пасадзе 35 гадоў. На гэты момант гурт меў вельмі разнастайны рэпертуар. У 1990 годзе адбылася першая сустрэча з Козенка Мікалаем Аляксеевічам — старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага інстытута праблем культуры, які ўпершыню ўбачыў фальклорны гурт з абрадам «Радзіны» на фальклорным фестывале, дзе яны атрымалі першае месца.У 1995 годзе Мікалай Аляксеевіч вяртаецца ў вёску Галавенчыцы, дзе быў зняты фільм студыяй «Беларусфільм» з удзелам фальклорнага гурта «У святыя вечары на Каляды» (сцэнарыст М.А.Козенка, навуковы кансультант Т.Б.Варфаламеева). У 1996 годзе гурт атрымлівае Дыплом пераможца на абласным аглядзе аўтэнтычнага фальклору беларускага Падняпроўя. У 1997 годзе кіраўнік гурта быў узнагароджаны ганаровай граматай за развіццё мастацкай самадзейнасці і прапаганду беларускай народнай песні. Аб творчых поспехах гурта і яго выступленнях сведчаць нарысы і фотаздымкі ў раённай газеце «Іскра», ў рэспубліканскіх «Звязда» і «Культура», «Беларуская ніва», «Народная газета», публікацыі на старонках часопіса «Мастацтва» за люты 1997 г., дзе надрукаваны і апісаны гульні «Салоха», «Бусел», а таксама ў энцыклапедычным зборніку «Этнаграфія Беларусі»