Пасля таго як Чавускае павятовае казначэйства было зачынена, у будынку размяшчаўся шэраг адміністрацыйных устаноў аж да ліпеня 1941 года, падчас акупацыі г. Чавусы фашыстка-нямецкімі захопнікамі ў будынку (паводле аповедаў старажылаў) размяшчалася нямецкая камендатура. Пасля вызвалення Чавускага раёна ў 1944 годзе ў розныя гады размяшчаліся: райвыканкам, райкам камсамола, раённы загс, газета «Іскра», дзяржстрах, аддзел культуры і інш.
У 1992 годзе раённымі ўладамі было прынята рашэнне аб размяшчэнні ў будынку Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.