16 июля 2024, 19:06
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Среда, 25 февраля 2015 12:17

Па Чавускіх гарадскіх вуліцах у мінулыя выхадныя цяклі веснавыя ручаі...

Усё пераблыталася ў прыродзе. Звычайна на Масленіцу спальваюць пудзіла Зімы, каб хутчэй пазбавіцца ад надакучлівых халадоў, а тут яна нібыта вырашыла здацца без бою: хоць на двары яшчэ люты, па гарадскіх вуліцах у мінулыя выхадныя цяклі веснавыя ручаі. «Хоць сябе закладзі, а Масленіцу — праводзь,» — такая існуе прымаўка аб гэтым адным з самых яркіх і вясёлых святаў. Так атрымалася, што сёлета народныя гулянні , прысвечаныя развітанню з зімой, выпалі ў Чавусах якраз на апошні дзень Масленага тыдня — Даравальную нядзелю, пасля якой пачынаецца Вялікі пост, найбольш строгі ў праваслаўных вернікаў.

Заўсёды лічылася, што той, хто на Масленіцу не весяліцца, то ўвесь год будзе жыць дрэнна. І гараджане, якія прыйшлі праводзіць зіму, стараліся гэту традыцыю не парушыць. Каля 11 гадзін раніцы ў мінулую нядзелю на ўсё наваколле зайграла музыка, разнесліся гучныя заклікі скамарохаў, якія запрашалі ўсіх да ўдзелу ў святочных мерапрыемствах. Да гэтага часу па перыметры плошчы ўжо размясціліся гандлёвыя рады. Разгарнулі свае шатры некаторыя з сельгаспрадпрыемстваў і культ-устаноў, прапаноўваючы пачаставацца рознымі прысмакамі, у тым ліку і гарачымі блінамі, прама з патэльні, бо нездарма называюць Масленіцу блінаедкай. Працавала таксама палатка райпа, адкуль ішоў заманлівы пах шашлыкоў. Многія стаялі ў доўгай чарзе, каб набыць мяса і жывую рыбу.

Не было тут сумна і аматарам прыгожага: іх чакалі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якімі можна было не толькі палюбавацца, але і купіць тое, што спадабалася. Хтосьці прымерваўся да плеценых кошыкаў, выбіраў драўляныя вырабы, прадстаўленыя заезжымі рамеснікамі. Але і нашы, мясцовыя ўмельцы не засталіся ўбаку, аб чым сведчыў асартымент «Сувенірнай лаўкі», што адкрылася нядаўна пры раённым гісторыка-краязнаўчым музеі: розныя гліняныя гарлачыкі, медальёны і талеркі з мясцовай сімволікай і іншае — выбар быў досыць багаты і прыцягваў увагу пакупнікоў. Дзяцей жа, як заўсёды, больш цікавілі прылавак з рознымі цацкамі і салодкая вата з папкорнам.

Але галоўнай часткай святочнай праграмы было, вядома ж, тэатралізаванае прадстаўленне, што ладзілі на імправізаванай сцэне мясцовыя культработнікі. Гледачы з цікавасцю назіралі за ходам пастаноўкі, апладзіравалі выступленням народных калектываў «Спадарыня», «Раніца» і «Вяскоўцы», а таксама салістам цэнтра культуры і вольнага часу.

Ну і якое ж народнае гулянне без уласна гульняў? А іх было нямала. Жадаючыя маглі паспаборнічаць у падняцці гіры, перацягванні канату. Шмат удзельнікаў сабралі гульні «Бой пеўняў», «Спячы блін», «Скачкі на конях». Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы. А вось звыклага слупа, на вяршыню якога звычайна адважваліся ўзабрацца за прызам самыя адчайныя з удзельнікаў свята, на гэты раз не было: падвяло надвор’е.

Не абыйшлося на свяце і без самага галоўнага — спальвання пудзіла Зімы, як збаўлення ад усяго цёмнага і благога. Ярка гарэла масленічнае вогнішча, якое быццам бы дарыла ўсім надзею на самае светлае і добрае ў жыцці.

Свята Масленіцы прайшло гэтымі днямі і ў сельскіх культ-установах, а таксама дзіцячых садах і школах раёна.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт