16 июля 2024, 14:00
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Понедельник, 15 июля 2013 14:22

Новости недели

На гэтым тыдні прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, дзе было разгледжана прадстаўленне пракуратуры Магілёўскай вобласці аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе парадак вядзення адміністратыўных працэсаў у адносінах непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў, заслухана інфармацыя аб стане злачыннасці сярод непаўналетніх за першае паўгоддзе бягучага года, а таксама разгледжана 5 матэрыялаў (аб нанясенні цялесных пашкоджанняў, спажыванні алкагольных напояў непаўналетнімі і знаходжанні ў позні час на вуліцы без суправаджэння дарослых.

Калектывы народнай песні «Вяскоўцы» Дужаўскага сельскага клуба і «Землякі» з раённага цэнтра культуры і вольнага часу ўпершыню прынялі ўдзел у купальскім свяце «Александрыя збірае сяброў», што прайшло ў Шклоўскім раёне. «Вяскоўцы» у складзе мабільнай групы выступілі з 12 канцэртамі.

На гэтым тыдні сямейны калектыў «Світачы» і танцавальная група народнага калектыву «Забава» выязджалі з канцэртнай праграмай на свята Нептуна , якое прайшло ў пасёлку Гарадзішча Смаленскай вобласці.

Работнікі маладзёжнага культурнага цэнтра сумесна з тэатральнай студыяй «Каламбур» дома-інтэрната для ПНХ арганізавалі для дзяцей паказ спектакля «Снежная Каралева» і дыскатэку. Таксама прайшла гульневая праграма. Мерапрыемствы для цікавага адпачынку дзятвы ў час летніх канікулаў праводзяцца тут рэгулярна.

Ва ўрочышчы «Слоўтава» пачала работу трэцяя змена палатачнага лагера. На гэты раз тут адпачнуць 20 навучэнцаў з СШ № 2, для якіх будзе арганізавана шмат розных спаборніцтваў і забаўляльных мерапрыемстваў.

У Ваўкавіцкім сельскім Доме культуры адбылося свята «Купальскія забавы». Канцэртную праграму да яго падрыхтавалі дарослы калектыў «Івушкі» і дзіцячы — «Алёнушкі». Было шмат гульняў і конкурсаў, купальскіх персанажаў. З найбольш актыўных удзельнікаў мерапрыемства на завяршэнне была выбрана «Купалінка-2013»: ёй стала Лілія Панадысева, якой і ўручылі галоўны прыз.

Святы, прысвечаныя Купаллю, прайшлі і ў іншых культустановах раёна.

Сёння ў 18.00 на гарадскім стадыёне ў рамках чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболу адбу-дзецца матч паміж чавускай камандай «Ніва» і быхаўскімі футбалістамі. А ў наступную сераду, 17 ліпеня, у такі ж час пачнуцца спаборніцтвы па футболу на Кубак Магілёўскай вобласці з удзелам нашых спартсменаў і каманды Магілёўскага ўніверсітэта харчавання.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт