17 июля 2024, 13:28
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Вторник, 31 июля 2018 18:50

Жніво-2018. Уборка збожжавых пачалася

Па старадаўніх звычаях пачатак жніва — гэта сапраўднае свята. Назва яму «Зажынкі», у час яго правядзення ўшаноўваюцца земляробы, людзі, чыя праца забяспечвае ўсіх нас хлебам. Дзякуючы ім, духмяны каравай новага ураджаю будзе на кожным стале. Але як жа ўпарта трэба папрацаваць, не зважаючы на надвор’е, каб гэта здзейснілася. Нашы продкі перад «Зажынкамі» чыста мылі падлогу, бялілі печ, засцілалі стол чыстым абрусам, уся сям’я апраналася ў выбеленае палатнянае адзенне, ішла ў поле. Жанчыны сярпамі жалі жыта і першы сноп, які называўся «гаспадар», займаў пачэснае месца у красным куце хаты да наступнай пасяўной.

Зараз фрагменты абрадаў нашых продкаў захаваліся ў якасці элементаў свята Зажынак. Яно адбылося у Чавускім раене 30 ліпеня. На поле ААТ «Ульянаўскае Агра» каля аграгарадка Антонаўка прысутнічалі кіраўніцтва раена, старшыні сельскіх выканаучых камітэтаў, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, старшыні прафсаюзных і грамадскіх аб’яднанняў. Пачалі свята ўдзельніцы творчага калектыву «Спадарыня», якія ў якасці жней з народнымі абрадавымі спевамі сжалі першы сноп.

Яго ўрачыста перадалі кіраўніку ААТ «Ульянаўскае Агра» Пятру Емельянаву. Падкінуўшы на добры ўраджай яго тры разы, Петр Іванавіч уручыў сноп старшыні Чавускага райвыканкама Сяргею Драздоўскаму, які зрабіў тое ж дзеянне. Кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый былі падараваныя сімвалічныя вяночкі з каласоў новага ураджаю ў гонар «Зажынак». Затым Сяргей Аляксандравіч павіншаваў ўсіх удзельнікаў свята з пачаткам жніва. Ен падкрэсліў, што селетняя кампанія адбываецца ў вельмі няпростых умовах, лета выдалася вельмі складаным для хлебаробаў. Але ўсе неабходнае падрыхтавана, засталося толькі упарта працаваць бліжэйшыя тры тыдні. Кіраўнікам сельскагаспадарчых арганізацый трэба быць на пярэднім краі, настройваючы людзей, падаючы ім прыклад.Старшыня райвыканкама пажадаў усім добрага надвор’я і вялікага ўраджаю.

Старшыня раеннага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, звяртаючыся да хлебаробаў, адзначыў, што на чавускай зямлі шмат працавітых людзей, якія нават у самых няпростых умовах здолеюць выканаць пастаўленую задачу. Яна на сенняшні дзень адна — сабраць хлеб, забяспечыць краіну збожжам.

Затым памочнік благачыннага Чавускага благачынія іерэй Мікалай правеў малебен на пачатак добрай справы, акрапіў камбайны і ўдзельнікаў свята асвечанай вадой і даў блаславенне на працу, пажадаўшы Божай дапамогі ў такой важнай і патрэбнай людзям справе.

Ганаровае права пачаць жніво 2018 было прадастаўлена старшыні Чавускага раённага выканаўчага камітэта, які зрабіў гэта на першым камбайне. Па завяршэнні свята — агульны фотаздымак на памяць аб «Зажынках −2018». Добрага ураджаю нашым хлебаробам!

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт