— У мэтах увядзення дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку ўтрыманства, уносіцца шэраг змяненняў і дапаўненняў ва Указ ад 19 студзеня 2012 года № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе».
У рамках сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) прадастаўляюцца пяць сацыяльных выплат, у тым ліку для малазабяспечаных сем’яў (грамадзян) — у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
Для забеспячэння адраснасці сацыяльнай падтрымкі Указам устаноўлены пэўныя «фільтры», накіраваныя на прадастаўленне сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання толькі сем’ям (грамадзянам), якія маюць патрэбу ў такой дапамозе па аб’ектыўных прычынах.
У сувязі з гэтым уводзяцца абмежаванні па прадастаўленню штомесячнай сацыяльнай дапамогі адносна працаздольных членаў сям’і (грамадзян), якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу звароту, менш як 6 месяцаў з’яўляліся занятымі або зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў якасці беспрацоўных; а таксама якія, з’яўляючыся беспрацоўнымі, на працягу 6 месяцаў, што папярэднічалі месяцу звароту, адмовіліся ад прапанаванай работы або ад праходжання прафесійнай падрыхтоўкі ці павышэння кваліфікацыі па накіраванню органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Адначасова пашыраецца пералік падстаў для адмовы ў прадастаўленні названых сацыяльных выплат сем’ям, што паўторна звяртаюцца па дапамогу, у якіх працаздольны член сям’і не выканаў вызначаны камісіяй план па самастойнаму паляпшэнню матэрыяльнага стано-вішча, за выключэннем невыканання такога плана па аб’ектыўных прычынах.
Указам удакладняюцца ўмовы прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі.
Акрамя таго, указам прымаюцца меры, накіраваныя на ўдасканаленне парадку прадастаўлення ДАСД. У прыватнасці, павялічваецца перыядычнасць атрымання сацыяльнай дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў з двух да чатырох разоў на працягу каляндарнага года пры захаванні агульнага памеру дапамогі.
Уводзіцца дадатковы спосаб вы-платы штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог і сацыяльнай дапамогі на падгузкі для асобных катэгорый непрацаздольных грамадзян і сем’яў — праз арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па дастаўцы пенсій і дапамог. Дастаўка сацыяльнай дапамогі дадому будзе запатрабавана адзінокімі інвалідамі І, ІІ груп і грамадзянамі, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту, бацькамі ў няпоўных сем’ях, якія з’яўляюцца інвалідамі І, ІІ груп або якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў.
Акрамя таго, будуць удакладнены дакументы, прадстаўляемыя грамадзянамі для атрымання ДАСД.