16 июля 2024, 14:16
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Четверг, 13 февраля 2014 11:59

У яго лёсе быў Афганістан

15 февраля — 25 лет выводу войск из Афганистана, День памяти. 15 февраля 1989 года после более чем 9 лет войны советские войска покинули территорию Афганистана. Наряду с другими жителями СССР свой интернациональный долг выполняли и белорусы. Через войну в Афганистане прошли 28832 гражданина нашей республики. 771 человек погиб, более полутора тысяч человек получили ранения. 25 лет назад в этот день последние советские войска были выведены из Афганистана.

За время боевых действий погибли 4 жителя Чаусского района, были ранены 3, приняли участие — 63.

15 февраля торжественные мероприятия в честь этой годовщины пройдут по всей Беларуси. В этот день «афганцы» не скрывают своих слез, а скорбь и печаль переполняют сердца многих белорусов.

В День вывода советских войск из Афганистана вспомним подвиг воинов-интернационалистов — тех, кто сейчас рядом с нами, и тех, кто погиб на чужой земле.

В.ГУРИНОВИЧ, военный комиссар Чаусского райвоенкомата подполковник

У далёкія сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя ўкраінскі хлопчык Сярожа Мужыцкі, гледзячы на карту суседняй Беларусі, нават і падумаць не мог, што хутка гэта краіна стане для яго другой радзімай, што тут народзяцца і вырастуць яго дзеці, а ён, расказваючы землякам пра сваё жыццё, будзе гаварыць: «А ў нас у Беларусі...»

Дзяцінства і юнацтва Сяргея Мужыцкага прайшло ва ўкраінскім горадзе Сумы. Скончыў дзесяцігодку, затым працягваў вучобу ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы, дзе набыў спецыяльнасць бляхара. Выбар быў не выпадковы: яго бацька быў добрым майстрам гэтай справы і з дзя-цінства прывіў любоў да яе сыну. Папрацаваць самастойна маладому спецыялісту не давялося, бо ў 1978 годзе яго прызвалі ў рады Савецкай Арміі. Служыць юнак трапіў у Брэст на пагранічную заставу імя А.Новікава. Сяргею адразу спадабалася прырода Беларусі, ветлівасць і добразычлівасць мясцовых жыхароў. Неяк падумаў: «Вось было б добра застацца тут жыць». На вучэбным пункце салдату прапанавалі стаць кінолагам. Ён згадзіўся. І вось ужо праз год службы, які праляцеў вельмі хутка, радавы Мужыцкі разам а Айвай (так звалі службовага сабаку) выходзіў ахоўваць рубяжы нашай краіны.

Сяргей Мікалаевіч добра памятае той дзень, калі яго разам з аднавайскоўцамі выклікаў камандзір часці і загадаў збірацца для адпраўкі на перасыльны пункт у горад Белая Царква ў школу кінолагаў. Тыдзень заняткаў — і ўзвод з 50 чалавек разам са сваімі чацвераногімі «выхаванцамі» вылятаюць «абараняць паўднёвыя рубяжы граніцы». Як аказалася — у Афганістан. Першыя дні на чужой зямлі здаваліся бясконцымі: невыносная спёка, пясчаныя буры, горы... Узвод, дзе служыў радавы Сяргей Мужыцкі, ахоўваў аўтадарогі, праводзіў калоны з грузамі, вёў баявыя дзеянні супраць атрадаў апазіцыі.

У хвіліны зацішша савецкія салдаты збіраліся гуртам, жартавалі, успаміналі родных, блізкіх, каханых, перачытвалі ад іх лісты, спявалі.

Как редко бывают такие часы,
Когда пуля песню не бьет,
Но время проходит — и надо идти
Вечером снова в поход...

Словы гэтай песні назаўсёды застануцца ў сэрцы Сяргея Мікалаевіча як памяць пра афганскія дні, калі ніхто з іх, маладых і бязвусых, не ведаў, што чакае праз хвіліну, што будзе заўтра: світанне новага дня або захад ягонага жыцця.

Але, нягледзячы на ўвесь цяжар ваеннага жыцця, ніхто не скардзіўся і не раскісаў: «Мы ўсе выконвалі свой абавязак — абавязак служэння Айчыне, — з гонарам гаворыць мой суразмоўца. — Тады мы верылі ў правату нашых дзеянняў і ўчынкаў».

29 верасня 1980 года быў падпісаны загад аб дэмабілізацыі, а вярнуўся дадому Сяргей только ў сакавіку 1981 года.

Вернулся домой с афганских полей,
А дома светло и тепло,
И только открою знакомую дверь,
Скажу: «Мама, я живой».

Пасля службы вярнуўся ў родны горад, працаваў па спецыяльнасці, дапамагаў бацьку. Праз паўтара гады ажаніўся з мясцовай дзяўчынай. Здавалася, што надышоў той час, калі можна спакойна жыць, працаваць, кахаць. Але не... Афганістан не прайшоў бясследна: здароўе маладога чалавека пагоршылася. Урачы параілі змяніць клімат, пасяліцца ў сельскай мясцовасці або невялікім горадзе, падтрымліваць дыету.

Жонка Алена, стоячы аднаго разу на аўтобусным прыпынку, выпадкова прачытала аб’яву па абмене дома ў горадзе Чавусы на кватэру ў горадзе Сумы. Вечарам на сямейным савеце вырашылі: мяняемся.

15 красавіка 1983 года маладая сям’я сышла на чыгуначнай станцыі г.Чавусы. З таго дня прайшло больш за трыццаць гадоў, але ні аднаго разу ні Сяргей Мікалаевіч, ні Алена Міхайлаўна не пашкадавалі, што некалі прыехалі ў незнаёмы ім горад, які падарыў ім шмат сяброў. Залатыя рукі Сяргея Мікалаевіча ведаюць многія жыхары нашага маленькага гарадка. Ідучы па горадзе, можна ўбачыць бляшаныя вырабы, зробленыя ім. Працуе ён у ПМК-278.

А яшчэ наш суразмоўца — добры гітарыст. Ні адно сямейнае свята не абыходзіцца без яго песен. Нельга не сказаць і пра яго захапленне садаводствам. Разам з жонкай яны разбілі сад каля хаты, пабудавалі вялікую цяпліцу, дзе вырошчваюць таматы, дыні, кавуны.

Мінулы год быў для сям’і Мужыцкіх багаты на святы: адзначылі 30-годдзе жыцця на чавускай зямлі, 55-гадовы юбілей галавы сямейства, нарадзілася першая ўнучка.

«Жыццё пражыць — не поле перайсці», — так гучыць народная мудрасць. І з ёй нельга не пагадзіцца. Чалавеку, як Ікару, трэба расправіць крылы і здзейсніць намечанае, пакінуць пасля сябе добрыя справы. На мой погляд, Сяргею Мікалаевічу гэта ўдалося.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт