18 июля 2024, 01:29
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Понедельник, 21 июня 2021 11:55

Як прайшлі «Зялёныя святкі» на Байкава

Як прайшлі «Зялёныя святкі» на Байкава

VIII Міжрэгіянальнае свята-конкурс "Зялёныя святкі«адбылося 20 чэрвеня на Байкаўскіх крыніцах. Творчыя калектывы Магілёўшчыны прадставілі свае мясцовыя традыцыі святкавання Святой Троіцы, або па-народнаму Сёмухі, а майстры-рамеснікі прадэманстравалі свае выдатныя вырабы. Удзельнікаў свята вітаў на чавускай зямлі старшыня райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў. Ён адзначыў, што захаванне старадаўніх народных звычаяў і традыцый вяртае нас да нашых каранёў, яднае, робіць мацнейшымі.

Прадстаўнікі Чавускага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Клімавіцкага і Касцюковічскага раёнаў выступілі са сваімі праграмамі, заснаванымі на звычаях кожнай мясцовасці. Журы, якое ўзначальвала вядучы метадыст Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алена Саўчанка, уважліва сачыла за арыгінальнасцю, аўтэнтычнасцю і выканаўчым майстэрствам удзельнікаў. Гледачы, а іх было даволі многа, з задавальненнем слухалі беларускія спевы. Дарэчы, тут можна было набыць вырабы рамеснікаў, тавары індывідуальных прадпрымальнікаў, смачныя стравы прапанавала Чавускае райпа. Многія прыехалі па ваду з Байкаўскіх крыніц, яна вельмі смачная, чыстая і гаючая. Пасля малебна, яго правёў іерэй Міхаіл, людзі набіралі ваду, хадзілі босымі па крыніцы, акуналіся ў купель.

Тым часам былі падведзены вынікі VIII Міжрэгіянальнага свята-конкурсу «Зялёныя святкі». Дыпломам «За захаванне і развіццё традыцый мясцовага напрамку» адзначаны калектыў «Вяскоўцы» Дужаўскага сельскага клуба. Дыплом з назвай «Пераемнікі традыцый» атрымалі прадстаўнікі дзіцячага ўзорнага калектыву «Астраначка» Старадзедзенскага сельскага клуба Клімавіцкага раёна. За лепшы пачастунак ўзнагароду атрымала Людміла Кавалёва з Усцянскага КСЦ.

У намінацыі «Лепшы завівальны карагод» пераможцай стаў народны фальлорны калектыў «Астранка» Старадзедзенскага сельскага клуба Клімавіцкага раёна. Другое месца ў народнага клуба аматараў народнай песні «Родныя напевы» Чэрыкаўскага раёна, трэцяе — у калектыва «Вяскоўцы» з Дужаўкі.

У намінацыі «Троіцкая варажба» перамог ансамбль «Весялуха» з Касцюковіцкага раёна, на другім месцы народны ансамбль народнай песні «Раніца» з Каменкі Чавускага раёна, трэці вынік у ўдзельнікаў клуба аматараў народнай песні «Прысожжа» Крычаўскага раёна.

Адзіную ўзнагароду ў намінацыі «Ваджэнне куста» атрымаў калектыў «Раніца».

Дыпломы за ўдзел у «Зялёных святках» атрымалі і 16 майстроў-рамеснікаў, якія прыехалі на свята Троіцы ў Байкава.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт