17 июля 2024, 23:29
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Понедельник, 06 сентября 2021 08:47

Свята беларускага пісьменства адзначаюць у Чавусах

Свята беларускага пісьменства адзначаюць у Чавусах

Сёлета 5 верасня адзначаецца свята беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў суботу ва ўстановах адукацы Чавускага раёна для дзяцей і моладзі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя дзейнасці знакамітых беларускіх асветнікаў: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Распавядалі дзецям і пра дзеячаў эпохі Адраджэння: першадрукару Францыску Скарыне і выдатным мастаку слова Міколе Гусоўскім. Творы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых выдатных аўтараў дзеці і настаўнікі чыталі падчас выхаваўчых мерапрыемстваў. А яны былі разнастайнымі.

У сярэдняй школе № 2 для вучняў сёмага класа была арганізавана віртуальная выстава «Праз кнігу да міру і згоды», а малодшыя вучні гэтай навучальнай установы з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея «Казкі на падушках». Дырэктар музея Іна Казакова на роднай мове расказвала дзецям беларускія народныя казкі з выкарыстаннем экспанатаў

Вучні Радамльскага ВПК даведаліся аб гісторыі свята беларускага пісьменства на інтэлектуальным марафоне.

У інтэрактыўнай тэматычнай гульне ўзялі ўдзел вучні Гарбавіцкага ВПК.

У Ваўкавіцкім ВПК была наладжана «Літаратурная гасцёўня».

Ва ўстанове адукацыі «Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад —сярэдняя школа» настаўнікі Таццяна Карнеева і Іна Мачулькая правялі з вучнямі вусны часопіс «Калі людзі навучыліся чытаць» і гульню-падарожжа «Па старонках любімых кніг».

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт