17 июля 2024, 11:32
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Вторник, 11 апреля 2023 16:26

«Засеўкамі» пачаліся вясновыя работы на палях Чавускага раёна

«Засеўкамі» пачаліся вясновыя работы на палях Чавускага раёна

Першы выхад у поле, інакш кажучы заворванне — гэта вялікая падзея для кожнага селяніна, што сімвалізуе пачатак вясновай працы. З гэтай нагоды ў Чавускім раёне адбылося свята першай баразны на полі ААТ «Аграсервіс» г.Чавусы каля вёскі Пуцькі. Старшыня Чавускага райвыканкама Дзмітрый Акуліч адзначыў, што да зямлі трэба ставіцца з павагай, своечасова выконваць работы, і яна аддзячыць ураджаем, а гэта — дабрабыт.

— Ёсць зараз усё неабходнае для атрымання добрага ўраджаю, трэба добрасумленна працаваць, і ў нас усё атрымаецца, — сказаў кіраўнік раёна.

Старшыня райвыканкама і яго першы намеснік, начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Пётр Каляснёў выйшлі першымі ў поле, праверылі гатоўнасць зямлі. Пасля кожны кіраўнік гаспадарак раёна ссыпаў зерне ў агульны кош і атрымаў сувенір у выглядзе сонца на доб­ры і багаты ўраджай.

Іерэй Міхаіл, настаяцель Свята-Мікалаеўскай Благавіцкай царквы правёў малебен, асвяціў тэхніку і ўдзельнікаў свята, пажадаў хлебаробам лепшых вынікаў працы з Божай дапамогай. Віталь Шчарбін, кіраўнік ААТ «Аграсервіс» г.Чавусы, уручыў каравай старшыні Чавускага райвыканкама на добры наступны ўраджай.

Затым пачаўся абрад «Засеўкі». Першую баразну па традыі прайшлі канём. Пачаў сяўбу Дзмітрый Акуліч. За ім пад абрадавую песню «Благаславі, божа» ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля «Спадарыня» пайшлі і іншыя сейбіты. Існаваў яшчэ адзін абрад, які дапамагаў правільна прадказаць колькасць ападкаў у сезоне. З трох аднолькавых з выгляду рушнікоў Дзмітрый Акуліч выбраў сярэдні, што азначае, што ападкаў будзе дастаткова, але не занадта. Кожнаму кіраўніку гаспадарак уручылі мяшочкі з асвечаным зернем для пачатку сяўбы.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт