16 июля 2024, 16:54
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Суббота, 12 июля 2014 11:56

Магія Купальскай ночы ў Чавусах

Традыцыя святкавання Купалля сваімі каранямі падаецца ў сівую мінуўшчыну. Нашы далёкія продкі, якія былі язычнікамі, пакланяліся прыродным з’явам, раслінам, агню. Усё гэта спалучылася ў купальскіх абрадах. Варажба аб будучыні — у пляценні і пусканні па рацэ вянкоў. Выкарыстанне ачышчальнай сілы агню— скокамі праз вогнішча. Мара аб багацці і шчасці — праз пошукі папараць-кветкі. Магічнасць і таямнічасць купаль-скай ночы захавалася ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Ніл Гілевіч пісаў:
Раскладайце, паліце Купалля агні!
Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,
А каб лепей убачыць наступныя дні,
Да вытокаў душой дакрануўшыся.

Адчуць рамантызм і незвычайнасць купальскай ночы маглі ўсе жадаючыя: прыняўшы ўдзел у святочнай тэатралізаванай праграме «У купальскі вечарок», якая адбылася 6 ліпеня ва ўрочышчы Яловае. Конкурсы на лепшы вянок «Папараць-кветка», «Закінь вянок на шэст» і іншыя збіралі шмат жадаючых праверыць сваю ўдачу. Тым, хто быў найбольш трапным, знаходлівым і дакладным, удалося атрымаць прызы. Астатнія маглі пачаставацца смачнымі стравамі, паслухаць народныя спевы калектываў «Спадарыня» і «Раніца», а таксама паўдзельнічаць у карагодзе вакол купальскага вогнішча.

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт