17 июля 2024, 01:43
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Пятница, 15 декабря 2023 17:25

Абрадавая праграма «Піліпаўскія вячоркі» прайшла ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу ў Чавусах

Абрадавая праграма «Піліпаўскія вячоркі» прайшла ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу ў Чавусах

Народны фальклорны ансамбль «Спадарыня» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу сёння, 15 снежня, у чарговы раз падрыхтаваў абрадавую праграму «Піліпаўскія вячоркі». На гэтым абрадавым мерапрыемстве пабывалі і журналісты «раёнкі».

Пасярод фае РДК ужо стаіць і красуецца навагодняя ёлка, якая прыцягвае ўвагу гледачоў. На пляцоўцы, дзе праходзіла мерапрыемства, стаяла імправізіраваная ўпрыгожаная сялянская хата з атрыбутамі. Стол накрыты абрусам, лаўкі, рушнікі. Мы ўбачылі гаспадыню, якая рыхтавалася сустракаць гасцей. Госці прыйшлі не з пустымі рукамі — прыгатавалі стравы. Усе сяброўкі хваліліся сваімі пачастункамі і здароваліся. Так скончылася працоўная нядзеля ў Чавусах, і пачалі святкаваць «Піліпаўскія вячоркі».

Гэтым пятнічным вечарам спявалі абрадавыя песні «Пойдзем, дзевачкі, на вячорачкі», «Там, за гаем зеляненькім», «Цераз рэчаньку», «Вецер з поля, туман з мора», «Па-за садам, па-за гаем» і частаваліся. Дзяліліся прыкметамі. Напрыклад, снежань — ад слова снег. Першы месяц зімы. Ён заўсёды самы пахмурны месяц у годзе. У ім самы кароткі дзень (21-22 снежня) — 7-8 гадзін. У народзе гаварылі: у Піліпаўку дзень да паўдня.

А яшчэ прыйшла зіма, трэба спяшацца звязаць шкарпэткі, шапачкі для ўнукаў. Бо ў народзе кажуць: «Піліп дзяцей адзявае», «У Піліпаўскія ночкі прадуць штаны, сарочкі».

Сёлета шмат снегу ў Чавусах выпала. Ёсць і такія прыкметы... Калі ў Піліпаўку навісь на дрэвах — к добраму ўраджаю збожжа. Калі добрае надвор’е — такое будзе і на Пятроўку. Калі шмат снегу, марозу, то год будзе багаты. А вось з 17 снежня на Варвару ночы робяцца карацейшыя, а дні — даўжэйшыя. У народзе кажуць: «Варвара ноч урвала». Калі на Варвару добрае надвор’е, то будзе добры ўраджай ільну.

У Піліпаўскі пост святкуюць тры святы — Варавара, Сава, Мікола. У гэтыя святы жанчыны не пралі. Збіраліся разам на вячоркі ды спявалі песні, пяклі пірагі з макам. Бо Святая Варвара была замучаная верацёнамі. Гэтыя святы называлі «бабскія».

У Піліпаўку нельга было жаніцца ці замуж выходзіць. Бо ў гэты час збіраюцца ваўкі ў зграі, робяць вяселлі «ваўчыныя». А калі маладыя пажэняцца, то будуць дрэнна жыць, «грызціся», ды сварыцца.

У гэтай беларускай хаце было шмат вышыванак, рушнікоў, посцілак, якія засталіся ад матуль і бабуль. Сярод іх быў і рушнік, які выткала маці Таццяны Іванаўны, а потым яна сама яго вышывала «крыжыкам». Нам таксама паказалі посцілку, якую выткала свякроўка Галіны. У яе таксама ёсць сямейная гісторыя...

Дзякуючы калектыву «Спадарыня» і працаўнікам культуры, на «Піліпаўскія вячоркі» чавускія жыхары акунуліся ў былы час і адчулі сябе на месцы нашых продкаў ў святочны дзень, а Таццяна Манкевіч паказала майстар-клас як карыстацца пралкай і прасці пражу.

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт