16 июля 2024, 16:45
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Четверг, 16 октября 2014 08:34

У кастрычніку гэтага года спаўняецца 110 гадоў Свята-Нікольскай царкве, што ў в.Благавічы Чавускага раёна

Будынак царквы з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Асвечана царква 31 кастрычніка 1904 года праасвяшчэннейшым Стэфанам, епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім. Па архіўных звестках за 1915 г. Благавіцкі прыход меў дзве прыпісаныя да храма драўляныя капліцы: адну пры Благавіцкай царкве, а другую — у в.Каменка.Таксама ў прыходзе існавала некалькі школ. Царкоўна-прыхадская школа знаходзілася ў сяле Благавічы (за-снавана ў 1887 г.) і два земскіх народных вучылішчы: у вёсках Цемра-вічы (з 1907г.) і Атражжа (з 1911г.). Агульную колькасць навучэнцаў складалі 95 хлопчыкаў і 38 дзяўчынак. Трэба сказаць, што Благавіцкая школа на той час з’яўлялася лепшай па поспехах вучняў і займала першае месца ў Чавускім уездзе.

З-за недахопу матэрыяльных сродкаў мясцовыя жыхары звярнуліся да ўладыкі з просьбай аб дапамозе ў будоўлі новай царквы. Будаўніцтва доўжылася 4 гады на сродкі, адпушчаныя Свяцейшым Сінодам (каля 20000 рублёў).

У 1915 годзе ў Благавіцкім прыходзе быў здзейснены хрэсны ход с цудатворнай іконай Боскай Маці Бялыніцкай. Як жылі прыхажане Свята-Нікольскага храма ў першыя гады пасля кастрычніцкага перавароту, даводзіцца толькі здагадвацца, бо ў архівах звестак аб гэтым перыядзе не захавалася. Вядома, што богаслужэнні ў храме адбываліся да 1937 г., а потым яго закрылі і перадалі пад клуб і бібліятэку. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў вернікі адкрылі храм і сталі здзяйсняць богаслужэнні. Але ў 1962 годзе Свята-Нікольскую царкву ўлады зноў закрылі. Крыжы былі скінуты, купал разабраны. Нейкую частку ікон тайна забралі вернікі. Доўгі час храм стаяў зачынены, а потым там размясцілі клуб.

У 2002 годзе будынак Свята-Нікольскай царквы ў в.Благавічы быў вернуты адроджанаму прыходу. Зараз ідзе аднаўленне пад кіраўніцтвам святара іерэя Міхаіла на ахвяраванні прыхажан і з дапамогай раённых улад і арганізацый.

Прыход Свята-Нікольскай царквы звяртаецца да працоўных калектываў з просьбай аказаць дапамогу для выканання гэтых работ. Рахунак для пералічэння сродкаў : р/с 3015248470010 в РКЦ № 20 г.Чаусы филиала ОАО «Белагро-промбанк» — МОУ БИК 458 УНП 700187278.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт