14 мая 2026, 04:21
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Вторник, 17 июня 2025 16:10

Цікавасць да народнай спадчыны абуджае праект Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея “Казкі на падушках”

Цікавасць да народнай спадчыны абуджае праект Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея “Казкі на падушках”

Інтэрактыўны праект Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея “Казкі на падушках” далучае дзяцей нашага рэгіёна да народнай літаратурнай спадчыны. Бо казкі, якія распавядаюць ім, складзены нашымі продкамі і маюць павучальны і выхавальны сэнс. А яшчэ праект дапамагае зацікавіць малодшае пакаленне гісторыяй малой радзімы. І дзеці нярэдка звяртаюцца да бацькоў з прапановай пабыць у музеі сям’ёй.

Калі рабяты прыходзяць менавіта за казкамі, яны ўтульна размяшчаюцца на падушках, раскіданых па падлозе ў этнаграфічнай зале музея, дзе ўсё дыхае “беларускасцю”. Прадметы побыту і адзення нашых продкаў ствараюць непаўторную атмасферу куточка Беларусі з мінулага. Мясцовая жанчына Марфа Сямёнаўна, апранутая ў чавускі строй, распавядае дзецям беларускую народную казку “Піліпка”, у  якой расказваецца пра вялікую ролю працы, пра сумленне і адказнасць.

Маўленне з дзецьмі па-беларуску ў такой займальнай, гульнёвай форме садзейнічае ўзбагачэнню слоўнікавага запасу. Як паведаміла дырэктар музея Іна Казакова, да іх прыходзяць не толькі выхаванцы дзіцячых садкоў, але і ўдзельнікі летніх аздараўляльных лагераў. На мінулым тыдні раённы музей наведалі вучні Радамльскай сярэдняй школы.

chausynews.by

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2026
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт