
Шмат семьяў, кампаніі сяброў, людзі сталага ўзросту, дзеці і падлеткі. Гарадскі пляж ператварыўся у пляцоўку сяброўства і агульнай радасці. Купалле, яно зараджае некпаўторнай энергетыкай. Творчы калектыў спадарыня і рабонікі культуры падрыхавалі цікавую тэматычную праграму з конкурсамі, заданнямі і спевамі. Людзі сапраўды весяліліся.




– Мы родам з Чавус, жывем зараз у Мінску, кожны год прыязджаем да бацькоў і прыходзім на Купалле. У Чавусах яно нейкае натуральнае, сапраўднае, пра прыроду, каханне, прыгажосць. Адпачываем тут душой, – падзяліліся ўдзельніцы свята. Дарэчы, галоўным упрыгожваннем жанчын і дзяўчын у гэтую ноч стаў вянок з кветак і траў. А яшчэ праводзіўся конкурс на даўжыню валос, пераможцамі сталі Аліна Краўцова і Александра Саўчанка з вынікам 80 сантыметраў.


Скокі праз агонь, пусканне вянкоў па вадзе і запальванне вялікага купальскага вогнішча – усё гэта было відовішчным і захапляльным. Вялікі карагод ахапіў агромністую плошчу. Святочная дыскатэка была моладзі да спадобы.





















































© 2007-2026