16 июля 2024, 19:52
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Понедельник, 29 декабря 2014 11:39

Віншаванне Гжэгожа Ксёнжэка, адміністратара з правамі пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Касцела ў г.Чавусы з Божым Нараджэннем

Дарагія Парафіяне! Бэтлеемская ноч, што ўкрывае збавенную таямніцу Божага Нараджэння, стала ў гісторыі чалавецтва парогам пераходу са Старога ў Новы Запавет. Гэтая святая ноч паклала канец шматвяковай гісторыі пазначанага цяжкімі выпрабаваннямі Старога Запавету і стала пачаткам светлай эры збаўчага Новага Запавету.

Хрыстос прынёс свету і кожнаму чалавеку супакой і радасць, моц і збаўленне. Таму ў нашых малітвах будзем памятаць пра наш народ, людзей хворых і самотных, пра нашу моладзь і дзяцей, пра тых, якія нясуць вайсковую службу, пра асоб, пазбаўленых свабоды, пра людзей працуючых на карысць нашай краіны, пра людзей веруючых у Хрыста і не спазнаўшых Яго любові.

Божае Нараджэнне дало пачатак эры хрысціянства — эры любові і прабачэння. Езус узяў на сябе нашыя грахі, штодзённа нам прабачае і запрашае нас да ўдзелу ў таямніцы Свайго адкуплення.

Як жа нараджаецца Пан Езус у табе, браце; у табе, сястра; у кожным з нас — вернікаў Ягонага Касцёла? Ён нараджаецца тады, калі чалавек шчыра просіць у Бога прабачэння за свае грахі і прымае Святую Камунію.

Год 2015 Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце перажывае як Год манаскага жыцця. Папа Францішак зазначае каштоўнасць манаскага жыцця ў Касцёле: «Заўсёды там, дзе ёсць манахі, ёсць і радасць! Гэта радасць свежасці, радасць крочання за Хрыстом; радасць, якую дае нам Дух Святы, а не радасць гэтага свету. Ёсць радасць! Яна нараджаецца менавіта ў манаскіх дамах».

Такім чынам, узгадваючы Нараджэнне Пана Езуса ў Бэтлееме, мы павінны таксама ўсведамляць Яго жаданне нарадзіцца ў кожным з нас.

Дарагія Браты і Сёстры! Ад усяго сэрца віншую католікаў, хрысціян іншых веравызначэнняў і ўсіх людзей добрай волі. Віншую нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія незадоўга таксама будуць радавацца святу Нараджэння нашага Збаўцы.

Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашу веру і надзею, каб выпрабаванні і радасць што-дзённага жыцця вы сустрэлі ў такім евангельскім духу, які быў уласцівы Святой Сям’і з Назарэту. Поспехаў у Новым 2015 годзе!

Памятаючы пра ўсіх вас у нашых малітвах, з радасцю благаслаўляю:
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар Республиканскийконкурс инновационных проектов Молодежь Беларуси 100 лет органам торговли

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт