13 мая 2026, 17:56
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Вторник, 10 марта 2026 12:18

Аляксандра Рагулёва з Каменкі стала лепшай у краіне

Аляксандра Рагулёва з Каменкі стала лепшай у краіне

Напярэдадні Дня жанчын стала вядома, што Аляксандра Рагулёва, адзінаццацікласніца Каменскай сярэдняй школы, стала пераможцай рэспубліканскага этапа конкурсу работ даследчага характару.

Дзяўчына пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры, выдатніка адукацыі Ніны Антонаўны Палазковай правяла даследаванне па тэме «Уплыў фальклору на развiццё і станаўленне сучаснай беларускай лiтаратурнай казкi канца ХХ, пачатку XXI стагоддзяў» і атрымала высокі вынік – дыплом 1 ступені. З поспехам педагога і яе вучаніцу павіншавалі намеснік старшыні Чавускага райвыканкама Ганна Падворная і начальнік аддзела па адукацыі Дзяніс Нікіфараў. Яны выказалі словы падзякі за добрасумленныя адносіны да падрыхтоўкі даследчай работы. Аляксандры i Ніне Антонаўне ўручаны падарункі ад РГА «Белая Русь».

– Даследаванне складанае, тэма шырокая. Мы з Аляксандрай пачалі работу з верасня 2025 года. Вывучаны вялізны аб’ём інфармацыі. Саша – адказны і працалюбiвы чалавек. Малайчына! Такі значны вынік дасягнуты, лепшыя ў краіне! – адзначыла Ніна Палазкова.

– Мне было складана праводзіць даследаванне, але і вельмі цікава. Беларуская казка – гэта целы сусвет, скарб ведаў па фалькларыстыцы, маральным і духоўным каштоўнасцям, якія актуальныя і зараз. Калі даведалася аб выніку, аб першым месцы, была вельмі ўражана і ўзрадавалася. Я ўдзячна педагогу за сумесную вялікую працу, – падзялілася думкамі Аляксандра Рагулёва.

chausynews.by

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2026
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт