5 июня 2026, 13:22
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Понедельник, 01 июня 2026 09:44

Даведаліся, якія спевы, карагоды, пачастункі і вянкі сталі лепшымі на «Зялёных Святках» у Чавускім раёне

Даведаліся, якія спевы, карагоды, пачастункі і вянкі сталі лепшымі на «Зялёных Святках» у Чавускім раёне

Ля Байкаўскіх крыніц  штогод на Святую Троіцу збіраюцца аматары беларускіх народных песень і традыцый. У гэтым годзе да нас завіталі творчыя калектывы не толькі з розных куткоў Магілёўшчыны, але і з Гомельшчыны і Віцебшчыны.

Міжрэгіянальны фестываль «Зялёныя святкі» на Чавускай зямлі сёлета адбыўся ў 13-й раз.

На Байкава на Сёмуху прыязджаюць этнаграфічныя калектывы і майстры-рамеснікі, каб прадставіць сваю творчасць.

Падчас свята тут асвячаецца вада крыніц, людзі з задавальненнем ходзяць па ручаі ды акунаюцца ў купель, а яшчэ набіраюць з сабой гэтую жыватворную ваду.

На пляцоўцы каля крыніц адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю.

Сяргей Дарожкін, старшыня Чавускага райвыканкама, адзначыў:

  • Мы павінны звярнуцца да сваіх каранёў, народных традыцый, ганарыцца сваімі продкамі і захоўваць культуру, якую яны нам пакінулі. Мы шчыра вітаем гасцей з розных куткоў Беларусі і нашых добрых сяброў – прадстаўнікоў багатай культуры Смаленшчыны.

Дырэктар муніцыпальнай установы культуры Дом культуры мікрараёна Гнёздава горада Смаленска Андрэй Белякоў адзначыў цесныя сувязі паміж нашымі рэгіёнамі, паддзячыў за запрашэнне і выказаў упэўненасць у далейшым супрацоўніцтве.

Затым пачаліся выступленні калектываў, кожны з якіх выкарыстоўваў традыцыі сваёй мясцовасці, абрадавыя спевы. Журы ўзначаліла Аніта Шчэрбіч, начальнік аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Сёлета шмат майстроў-рамеснікаў прадставілі свае вырабы, сярод якіх: вырабы з гліны, лазы, саломкі, тканыя паясы і вышываныя рэчы, а таксама сувеніры на памяць аб чавускай зямлі маглі набыць на свяце ўсе жадаючыя.

Нарэшце 17 калектываў са Смаленска, з Магілёўскага, Клічаўскага, Крычаўскага, Круглянскага, Клімавіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага, Дрыбінскага, Чавускага раёнаў Магілёўшчыны, Кармянскага раёна Гомельскай вобласці, Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці выступілі, і журы падвяло вынікі.

 

Гран-пры конкурса прысуджана народнаму фальклорнаму калектыву “Медуніца” з Лёзна.

Першае месца за аўтэнтычныя спевы атрымалі калектывы са Смаленска  “Праздник” і “Вытокі” з Кармы , а таксама «Вяскоўцы» з Дужаўкі.

У намінацыі «Траецкія карагоды» лепшымі сталі “Талачынскія закаблукі”  і “Медуніца” з Віцебшчыны, а яшчэ калектывы “Прыдняпроўе” і “Скарбніца” з Магілёўскага раёна.

У намінацыі «Траецкі вянок» пераможцамі сталі Людміла Кавалёва і Алена Сівіцкая з Вусцянскага КСЦ, работнікі Радамльскага сельскага дома народнай творчасці, майстры са Смаленска, Лёзна , Крычаўскага і Магілёўскага раёнаў.

Пачастункі лепшымі атрымаліся ў гасцей з Кармы і Лёзна, а таксама ў калектыва “Цімаўляне” з Клімавіцкага раёна, а яшчэ ў Святланы Шчарбянковай з Антонаўскага сельскага клуба.

Журы прысудзіла некалькі спецыяльных дыпломаў. Так, «За захаванне народных трыдыцый» адзначана Анастасія Пятроўна Баярынава з ансамбля «Прыдняпроўе” з Палыкавіцкага СДК.

За тое, што з’яўляецца «Пераемнікам традыцый», атрымала дыплом Ганна Шумская, салістка дзіцячага калектыву народнай песні “Медуняты” з Лёзна.

Падчас свята іерэй Міхаіл асвяціў ваду крыніц Байкава.

А самы вялікі Траецкі вянок з павязанымі кожным жадаючым стужкамі апушчаны на ваду Проні.

chausynews.by

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2026
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт