18 мая 2024, 07:20
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by

Сталі вядомы імёны пераможцаў «Зялёных святак» у Чавускім раёне

Сталі вядомы імёны пераможцаў «Зялёных святак» у Чавускім раёне

Юбілейнае Х-е Міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» сабрала аматараў беларускіх традыцый і спеваў на Байкаўскіх крыніцах 4 чэрвеня на Троіцу.

Гэтае атмасфернае месца прыцягвае кожны год шмат творчых калектываў, якія працягваюць песенныя традыцыі сваёй мясцовасці, выхоўваюць моладзь на беларускай народнай спадчыне.

У гэтым годзе ўдзельнікаў конкурса было аж 17. Кожны калектыў прадстаўляў мясцовыя троіцкія абрады. Гэта і кумленне, і завіванне бярозы, і карагоды, і традыцыйныя стравы.

Старшыня Чавускага райвыканкама Дзмітрый Акуліч вітаў гасцей на чавускай зямлі і адзначыў, што свята дапамагае захаваць і папулярызаваць каштоўныя песенные традыцыі.

Гледачы і удзельнікі з задавальненнем назіралі за выступленнямі кожнага калектыва, набывалі сувеніры, зробленыя майстрамі-рамеснікамі з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

А яшчэ на свяце можна было пачаставацца беларускімі стравамі, прыгатаванымі па традыцыйных рэцэптах.

Многія прыехалі на «Зялёныя святкі» не толькі на конкурс, але і каб набраць вады з крыніц, якая мае гаючую сілу, так кажуць.

Асвячэнне крыніц адбылося пад час свята. Настаяцель Свята-Мікалаеўскай благавіцкай царквы, іерэй Міхаіл пасля набажэнства павіншаваў усіх са святам Троіцы, пажадаў умацавання ў веры.

Прысутных акрапіў вадой з крыніц свяшчэннік, але некаторыя вырашылі яшчэ акунуцца ў купелі, прайсціся па ручаі.

Сярод удзельнікаў свята мы заўважылі прадстаўнікоў беларускага казацтва.

Яны прыяжджаюць з Магілёва на Байкава на Троіцу штогод, а яшчэ наведваюць магілу героя Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў на чавускай зямлі — Георгія Арэхоўскага.

Пасля выступленняў калектываў журы падвяло вынік і пачалася цэрэмонія ўзнагароджвання.

Першае месца за лепшыя спевы і карагод атрымаў калектыў «Адраджэнне» з Хоцімскага раёна, лепшымі прызнаны і спевы Ніны Фядосаўны Яцутка з Краснапольшчыны.

Другое месца за спевы прысуджана калектыву «Спадарыня» з Чавус, а трэцяе — фальклорнаму гурту «Карагод» з Магілёўскага раёна і ансамблю «Вясковачкі» са Слаўгарадскага раёна.

За карагод другое месца ў ансамбля «Вяскоўцы» з Дужаўкі, а трэцяе падзялілі калектывы «Астранка» з Клімавіцкага раёна і «Раніца» з Каменкі.

Журы таксама вызначыла лепшых сярод прадстаўленных абрадаў «Кумлення». Імі сталі: "Раніца«(1-е месца), «Родныя напевы» з Чэрыкаўшчыны(2-е) і «Спадчына» з Касцюкоўшчыны(3-е).

З пачастункаў, якія прывезлі з сабой на конкурс удзельнікі, журы аддало перавагу стравам Людмілы Кавалёвай з Вусця, на другім месцы пачастунак ад Святланы Шчарбянковай з Антонаўкі, трэцяе прысуджана смакаце ад «Вяскоўцаў».

Дыплом за захаванне традыцый мясцовасці ўручаны Валянціне Марчанка з Краснапольшчыны. Дыплом за пераемнасць традыцый атрымала сямейна-родасная група «Радня» з Касцюкоўшчыны.

Канцэрт творчых калектываў Чавускага раёна падтрымаў святочны настрой у ўдзельнікаў святочных мерапрыемстваў.

Юлія Мамчанка, мастацкі кіраўнік калектыва «Адраджэнне», падзялілася ўражаннямі:

— Выдатнае месца, вельмі адчуваецца, што яно сакральнае. Нам прыемна, што наша творчасць атрымала высокую адзнаку. Мы вялікую ўвагу надаем захаванню нашых мясцовых традыцый, працуем з моладдзю. Нашы строі аўтэнтычныя, мы збіралі іх у жыхароў розных вёсак, таму яны адрозніваюцца. Свята нам вельмі спадабалася, прыедзем яшчэ.

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт