17 мая 2024, 04:42
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Четверг, 23 мая 2013 10:00

Па жыцці з песняй

Жыхары раёна прывыклі ўжо, што да любога значнага свята ў раённым цэнтры культуры і вольнага часу ладзяцца канцэрты. Але той, што адбыўся напярэдадні Свята працы, быў не зусім звычайны: гледачы, якія сабраліся ў зале, змаглі не толькі атрымаць задавальненне ад выкананых самадзейнымі артыстамі нумароў, але і стаць сведкамі, як яны абараняюць права звацца народнымі.

У нашым раёне ўжо існуе некалькі творчых калектываў, маючых такое званне, і вось з’явілася яшчэ тры прэтэндэнты, з выступленняў якіх і складалася гэта святочная праграма. Каб даць ім прафесійную ацэнку, на канцэрт былі запрошаны члены рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі ад Магілёўскай вобласці па рабоце з аматарскімі калектывамі на прысваенне звання «народны»: выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага музычнага коледжа імя Рымскага-Корсакава, фалькларыст Л.В.Зыкава, выкладчык гэтай жа навучальнай установы, мастацкі кіраўнік і дырыжор народнага аркестра рускіх народных інструментаў Е.В.Цыганок, вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы В.В.Пруднікава і галоўны хормайстар гэтай установы А.М.Фядосава.

Першым выступаў сямейны калектыў «Світачы», мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы В.А.Маўчан. Тыя з чытачоў, хто бывае на раённых мерапрыемствах, напэўна ж, знаёмы з яго творчасцю, а для астатніх раскажам, што за 5 гадоў свайго існавання калектыў паспеў ужо заявіць аб сабе не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Так, у 2008 годзе ён стаў дыпламантам абласнога конкурса ваенна-патрыятычнай і маладзёжнай песні, прымаў удзел у канцэрце, прысвечаным Дню адзінства народаў Беларусі і Расіі, у горадзе Дзеснагорску Смаленскай вобласці, у Міжнародным фестывалі «Вікторыя» (г. Мінск). У 2009 годзе — удзельнікі рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю», лаўрэаты міжнароднага фестывалю патрыятычнай песні «Паклонімся вялікім тым гадам» у Бранску. У мінулым годзе «Світачы» сталі дыпламантамі 7-га рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі», дыпламантамі фестывалю самадзейнай творчасці «Памежжа-2012» на Смаленшчыне. Карацей кажучы, творчае жыццё калектыва досыць актыўнае, а рэпертуар — разнастайны, што і пацвердзілі самадзейныя артысты падчас свайго выступлення.

Сур’ёзны прэтэндэнт на званне «народны» — ансамбль народнай музыкі і песні «Землякі», які выступаў наступным. Некалькі слоў — пра яго. Быў створаны ў 2009 годзе, кіруе ансамблем В.М.Кудравец. Штогод гэты калектыў удзельнічае ў розных раённых святах, выязных канцэртах, але і за межамі раёна пабываў не раз : рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў», міжрэгіянальны фестываль «Дзве Русі — дзве сястры» ў г. Хіславічы Смаленскай вобласці, рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» — і гэта не поўны пералік тых месцаў, дзе ансамбль меў магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства. Адметнасць яго рэпертуару — беларускія народныя песні.

Парадаваў у гэты дзень гледачоў сваёй творчасцю і калектыў народнай песні «Вяскоўцы» з Дужаўскага сель-скага клуба. Трэба сказаць, што створаны ён быў з адкрыццём у аграгарадку Дужаўка культурна-спартыўнага комплекса, калі з’явіліся добрыя магчымасці для развіцця творчых здольнасцяў тутэйшых жыхароў. І, нягледзячы на свой невялікі ўзрост, калектыў ужо досыць сталы, знайшоў свайго гледача і ў суседніх з Чавускім раёнах.

Канцэрт атрымаўся на славу. Зала не шкадавала далоняў, дзякуючы артыстам за кожнае выступленне. Ну а журы тым часам выконвала сваю работу, ацэньваючы выканальніцкае майстэрства, творчую індывідуальнасць і артыстызм кожнага калектыву. Па водгуках спецыялістаў, усе тры калектывы выступілі на добрым прафесійным узроўні. Ну а наконт прысваення ім звання «народны» — гэта пакуль невялічкая інтрыга. Пачакаем афіцыйнага пацвярджэння, а ўжо потым будзем віншаваць...

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт