17 мая 2024, 06:59
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Четверг, 23 мая 2013 10:02

Цудадзейны абраз - у Чавусах

Цэнтральная падзея гэтага года, які ў католікаў аб’яўлены Годам веры — урачыстасці з выпадку 400-годдзя Будслаўскай іконы Божай Маці, адной з галоўных каталіцкіх святынь Беларусі, якія праходзяць пад дэвізам «Марыя — маці нашай веры». Зараз копія гэтай іконы вандруе па каталіцкіх парафіях, і нядаўна адбылася яе перэгрынацыя у каталіцкім касцёле ў Чавусах. Тут прайшлі святочныя богаслужэнні. Святыня знаходзілася ў нашым горадзе два дні для пакланення вернікаў.

Як расказаў а. Гжэгаж Ксёнжэк, піяр, пробашч парафіі п.т. НПМ-Маці Касцёла ў Чавусах, цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай знаходзіцца ў Будславе і шырока вядомы ў 17-18 стагоддзях. Абраз у 1598 годзе быў падараваны ў Рыме Папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Ваявода вельмі шанаваў абраз і заўсёды вазіў з сабой. Пасля яго смерці абраз дастаўся яго капеляну Ісаку Салакаю, пазней — даўгінаўскаму вікарыю, які праз нейкі час ахвяраваў яго будслаўскаму касцёлу.

Абраз стаў карыстацца пакланеннем простага люду, праславіўся рознымі цудамі. Гісторыя і цуды абраза былі апісаны прыёрам Элеўтэрыем Зеляевічам у кнізе «Задыяк на зямлі». Першы цуд, зафіксаваны ў 1617 годзе — вяртанне зроку 5-гадоваму хлопчыку. У той жа дзень Рэджынальд Тышкевіч пазбавіўся ад падучай хваробы, якая мучыла яго сем гадоў. Зеляевіч апісаў 42 цудоўныя аздараўленні з дапамогай абраза. Ён таксама згадваецца ў кнізе А. Каяловіча аб літоўскіх святынях, у еўрапейскіх кампендыумах В.Гумпенберга. Неназваныя кнігі пра абраз пералічаны ў вопісе кляштарнай бібліятэкі за 1822 год. Тут у гэты час яшчэ захоўвалася рукапісная кніга цудаў Маці Божай Будскай, а таксама тры гравёрныя дошкі з выявай абраза.

Будслаўскі абраз карыстаўся шанаваннем найперш у літоўскай правінцыі бернардынцаў, у некаторых касцёлах асобныя алтары былі прысвечаны Маці Божай Будскай (напрыклад, у Магілёве). Са скасаваннем ордэна бернардынцаў касцёл застаўся парафіяльным, але прапаганда культу абраза аслабла. Тым не менш, у міжваенных «Каталогах Віленскай Дыяцэзіі» сярод 10 касцёлаў з цудадзейнымі абразамі Маці Божай згаданы і будслаўскі. У наш час Маці Божая Будслаўская становіцца агульнабеларускай святыняй, сведчаннем чаго з’явілася каранацыя абраза 2 ліпеня 1998 года.

З 1992 года адроджана традыцыя пілігрымак у Будслаў.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт