17 мая 2024, 05:07
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Пятница, 24 мая 2013 16:28

Новости недели

У чацвер прайшло пасяджэнне прэзідыума РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса, якое праводзіла яго старшыня В.Я.Рыжкова. Былі абмеркаваны пытанні аздараўлення дзяцей членаў прафсаюза, аплаты працы і заахвочвання механізатараў, якія будуць заняты на нарыхтоўцы кармоў, шэраг іншых.

На чарговым пасяджэнні раённай камісіі па справах непаўналетніх, якое адбылося на гэтым тыдні, былі заслуханы планы мерапрыемстваў служб і ведамстваў па арганізацыі летняй занятасці навучэнцаў, прадстаўленне пракуратуры аб ухіленні парушэнняў заканадаўства ў плане папярэджання правапарушэнняў і злачынстваў сярод падлеткаў, а таксама разгледжана 7 адміністратыўных спраў (крадзяжы, распіццё спіртных напояў) і 3 матэрыялы аб неналежным выкананні бацькоўскіх абавязкаў.

Учора прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае дню ўтварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Традыцыйна ў гэты дзень хлопчыкаў і дзяўчынак прымалі ў піянеры, перад імі выступілі прадстаўнікі раённай улады, ветэраны піянерскага руху. Фотарэпартаж з мерапрыемства будзе змешчаны ў адным з наступных нумароў «Іскры».

Сезон турысцкіх паходаў адкрыўся раённымі спаборніцтвамі па тэхніцы пешаходнага турызму сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі, якія прайшлі ў лясным масіве ля ракі Проня. У праграме спаборніцтваў, як заўсёды, было праходжанне кароткай і доўгай дыстанцыі, розныя конкурсы.

Учора сямейная група «Світачы» выступіла з канцэртнай праграмай «Добры настрой» перад жыхарамі аграгарадка Дужаўка, а сёння яна прымае ўдзел з аўтарскай праграмай кіраўніка калектыва В.Маўчан у 2-м абласным свяце паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», што праходзіць у в.Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна, на радзіме паэта А.Пісьмянкова.

Народны калектыў «Раніца» з Каменкі і творчая група «Расцяначка» з Гарбавіч пабывалі з выязнымі канцэртамі ў аграгарадках Вусце і Лёўкаўшчына.

У мэтах папярэджання і прафілактыкі парушэнняў Правілаў дарожнага руху і дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам людзей ва ўзросце старэй 60 гадоў з 20 па 24 мая праводзілася акцыя «Увага — узрост!».

Сацыяльна-педагагічны цэнтр аддзела адукацыі змяніў адрас: зараз ён размяшчаецца ў будынку цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па вул. Пралетарскай.

chausynews.by

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт