4 мая 2024, 12:08
rubeende
logo

Чаусский

районный исполнительный комитет и совет депутатов

официальный сайт

213206, г. Чаусы, ул. Ленинская, 17
Приемная: 8 (02242) 78-733, факс 8 (02242) 78-699
E-mail: rikchausy@chausy.gov.by
Понедельник, 01 апреля 2024 10:37

Свята «Засеўкі-2024» адбылося ў Чавускім раёне 30 сакавіка

Свята «Засеўкі-2024» адбылося ў Чавускім раёне 30 сакавіка

Першы выхад у поле завецца  заворванне, гэта сапраўднае свята для кожнага селяніна, якое сімвалізуе пачатак вясновых прац.

Старшыня Чавускага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Акуліч адзначыў вялікую цану сялянскай працы.

 – Мы павінны забяспечыць эканамічную бяспеку нашай краіны, вырасціць добры ўраджай і захаваць яго. У нас ёсць для гэтага ўсё неабходнае. Трэба толькі добрасумленна працаваць усім разам, – сказаў Дзмітрый Міхайлавіч.

Свята «Засеўкі» – адно з самых масавых мерапрыемстваў на сяле, звязаных з вясенне-палявымі работамі.

Абрадавая песня “Благаславі, Божа” ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля “Спадарыня ”стварыла сапраўды веснавы настрой ва ўсіх прысутных.

Каб вызначыць, ці пара пачынаць пасеў збожжа, гаспадар выходзіў у поле, браў жменю зямлі і рассыпаў па ветры.

Гэтую прыкмету праверылі Дзмітрый Акуліч і першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аляксей Беразюк, яны выйшлі ў поле і праверылі гатоўнасць зямлі.

Кіраўнікі гаспадарак ссыпалі зерне ў агульны кош.

А каравай атрымаў кіраўнік раёна.

Асвяціў першую баразну іерэй Георгій.

 Лялькі-зернавушкі на добры і багаты ўраджай раздалі кіраўнікам сельгасарганізацый. Затым адбыўся сімвалічны абрад “Засеўкі”.

Зерне ў зямлю кідалі старшыня райвыканкама і кіраўнікі гаспадарак.

Існаваў яшчэ адзін абрад, які дапамагаў правільна прадказаць колькасць ападкаў у гэтым сезоне. Гаспадару прапануюць на выбар тры аднолькавыя з выгляду рушніка. Калі ён возьме самы доўгі рушнік, то ў будучым годзе варта чакаць слабых ападкаў, калі самы кароткі, то год будзе дажджлівым, а рушнік сярэдняй даўжыні азначае ўмераную колькасць ападкаў.

Выбраны Дзмітрыем Акулічам рушнік быў умеранай даўжыні.

На памяць аб свяце зрабілі агульнае фота.

Обращения граждан и юридических лиц
Главные новости в режиме онлайн Год качества

Декрет №3 «О содействии занятости населения»

Сбор средств продолжается Афиша 100 лет Чаусскому району Славянский базар

Обратная связь 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2007-2023
Чаусский районный исполнительный комитет
Официальный сайт